
Мулявін Уладзімір Георгіевіч

(12.01.1941 - 26.01.2003)
Мастацкі кіраўнік, вакал, гітара, кампазіцыя, аранжоўка
Час працы: 1968 - 1998 гг. і 1998 - 2003 гг.
Нарадзіўся ў г.Свярдлоўску ў сям'і працоўнага "Уралмаша". Скончыў школу-васьмігадоўку ў г.Свярдлоўску.
1956 - 1958 гг. вучыўся ў Свярдлоўскай музычнай вучэльні на аддзяленні струных народных прылад. Педагог - Аляксандр Іванавіч Наўроцкі. На 2-м курсе быў адлічаны за захапленне джазам, за "пакланенне перад заходняй музыкай", але затым адноўлены. Аднак неўзабаве з вучэльні сышоў па ўласным жаданні.
1958 - 1963гг. - працаваў артыстам-інструменталістам у Цюменскім абласным канцэртна-эстрадным бюро, Томскай, Кемераўскый, Чыцінскай абласных філармоніях.
У 1959г. - ажаніўся на Лідзіі Аляксееўне Кармальскай, а ў 1961г. нарадзілася дачка Марына.
1963-1964гг. - пераехаў у Беларусь, быў залічаны ў штат канцэртна-эстраднага бюро Беларускай дзяржаўнай філармоніі (працаваў у якасці артыста-гітарыста да закліку ў войска ў канцы снежня 1964г.)
1965-1967гг. - праходзіў службу ў шэрагах Савецкага Войска (Беларусь, пад г.Мінскам, у/ч 73964), удзельнічаў у вайсковым ротным вакальным квартэце.
У кастрычніку 1967г. быў залічаны ў штат Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў якасці артыста-гітарыста эстраднага аддзялення, прымаў удзел у працы вакальна-інструментальнага ансамбля "Арбіта-67".
У 1968г. з'явілася канцэртная група "Лявоны" - акампаніруюшчы склад эстраднага рэвю "Лявоніха" пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Неўзабаве пачалі самастойны выступ, Уладзімір Мулявін быў абраны мастацкім кіраўніком. У 1970г. "Лявоны" змянілі назву на "Песняры".
У 1973г. Уладзіміру Мулявіну было прысвоена ганаровае званне "Заслужаны артыст БССР".
У 1975г. быў скасаваны шлюб з Л.А.Кармальскай. Ажаніўся на Святлане Канстанцінаўне Слізскай.
У 1976г. нарадзілася дачка Вольга.
У 1979г. было прысвоена ганаровае званне "Народны артыст БССР".
У 1981г. развёўся з З.К. Слізскай і ажаніўся на Святлане Аляксандраўне Пенкінай.
У 1982г. нарадзіўся сын Валерый.
У 1991г. прысвоена ганаровае званне "Народны артыст СССР"
У кастрычніку 1994г. узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.
12 студзеня 1998г. загадам міністра культуры РБ ад 31.12.1997г. вызвалены ад пасады дырэктара - мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры". Пакінуты на пасады мастацкага кіраўніка.
18 снежня 1998г. загадам міністра культуры РБ ад 6.10.1998г. ізноў прызначаны на пасаду дырэктара - мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".
У студзені 2001г. узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны,
21 студзеня 2001г. у Маскве на алеі зорак закладзена зорка ў гонар Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры».
14 траўня 2002 года адбылася аўтакатастрофа пад г. Мінскам, у выніку якой была атрымана цяжкая спіннамазгавая траўма, ад якой 26 студзеня 2003г. Уладзімір Мулявін сканаў. Пахаваны на Ўсходнім магільніку ў г. Мінску.
Біяграфія складзеная на аснове матэрыялу Барыса Крэпака з кнігі "Уладзімір Мулявін. Ноты лёсу".
